Перайсьці да зьместу

Лілія Тамашова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лілія Фёдараўна Тамашова
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 25 чэрвеня 1924
вёска Цеплякі, Сеньненскі раён
Памерла 18 траўня 2016
Каралёў Стан
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, пэдагог, аўтар мэтадычных дапаможнікаў
Гады творчасьці 1956—2016
Кірунак літаратуразнаўства, пэдагогіка

Лілія Тамашова (нар. 25 чэрвеня 1924, вёска Цеплякі, Сеньненскі раён 18 траўня 2016, Каралёў Стан), літаратуразнаўца, пэдагог, аўтар мэтадычных дапаможнікаў для сярэдніх школ.[1]

Дзяцінства прайшло на Кольскім паўвостраве, куды сям'я выехала ў пошуках заробку. У 1935 г. адбылося вяртаньне ў Беларусь. Вучылася ў беларускай сярэдняй школе ў Багушэўску. Сям'я Тамашовых жыла ў Расеі ў гады эвакуацыі. У верасьні 1944 вярнулісь у Багушэўск. Паехала ў Менск, дзе без экзаменаў паступіла на толькі што арганізаванае адзьдзяленьне журналістыкі. Адначасова працавала ў рэдакцыі газэты «Чырвоная зьмена», сакратаром факультэта журналістыкі. На другім курсе перайшла на філялягічны факультэт. Скончыла філялягічны факультэт БДУ (1949). Працавала выкладчыцай у Віцебскім пэдагагічным інстытуце да 1954 год. З 1954 г. старшая навуковая супрацоўніца, у 1959 г. загадчыца сэктара мэтодыкі мовы і літаратуры Інстытута пэдагогікі. У 1967—1978 гг. інспэктарка мэтадыстка адзьдзела падручнікаў і мэтадычнай літаратуры Міністэрства асьветы.

Лілія Тамашова распрацоўвала пытаньні мэтодыкі выкладаньня літаратуры ў школе. Пачала друкавацца з 1956 году. Першыя яе публікацыі звязаны з тэмай «Якуб Колас у школе», таксама распрацоўвала таксама методыку вывучэння апавяданьняў Кузьмы Чорнага, Эдуарда Самуйлёнка, рамана Iвана Шамякіна «Крыніцы», паэзіі Пімена Панчанкі.

Найбольш значнымі яе працамі з»яўляюцца мэтадычныя дапаможнікі «Вывучэньне трылёгіі Якуба Коласа «На ростанях» у школе» (3-е выд. 1976), «Вывучэньне паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» у школе» (2-е выд. 1974). Адзін з аўтараў падручніка хрэстаматыі «Родная літаратура» для сёмага і восьмага клясаў (1962–1993) і інш. Упершыню ў школьную праграму ўлучыла творы Васіля Быкава.

  • Бацька — Фёдар Анісімавіч, безьзямельны селянін, у пошуках заробку разам з сям'ёй выехаў на Кольскі паўвостраў. У 1935 сям'я вярнулася на радзіму, жыла на чыгуначным перагоне каля чыгуначнай станцыі Багушэўск. У час Вялікай Айчыннай вайны бацька эвакуіравацца не змог, працаваў на чыгунцы і ў гады акупацыі, за што ў 1944 асуджаны да 10 гадоў пазбаўленьня волі, высланы ў лягер у Горкаўскую вобласьці, дзе і памёр.
  • Маці — Фядора Сямёнаўна, прысьвяціла жыцьцё выхаваньню траіх дзяцей. Яна, маючы пачатковую адукацыю, многа чытала, хораша сьпявала, малявала.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]